?

Log in

No account? Create an account

Ранейшыя запісы | Новыя запісы

Салідарнасць

У Расіі заўтра (то бок - сёння) па розных гарадах пройдзе ўсеагульная акцыя супраць рэформы адукацыі.
http://stopreform.org/?p=1708

Вось што піша адна з блогераў:
Варта прыйсці усім, хто супраць камерцыялізацыі адукацыі. Усім, хто не хоча плаціць грошы за тое, каб іх дзіця вывучала ў самай звычайнай школе самыя звычайныя фізіку і біялогію. Усім, каму не падабаецца залежнасць інтэлекту дзіця ад кашалька бацькоў.
Бо відавочна жа, што гэты закон прывядзе да фармавання саслоўяў багатых інтэлектуалаў і неадукаваных лузераў. Пакуль яшчэ існуе нейкае падабенства мабільнасці. Можна, маючы прыналежнасць да другой групы, выцягнуць сваіх дзяцей у першую. А з увядзеннем платнай адукацыі гэтая магчымасць будзе адрэзаная.


Жадаю таварышам паспяховага яе правядзення. Хацелася б думаць, што ў нас да такога не дойдзе, але сусветныя тэндэнцыі шэпчуць пра адваротнае.